Pamięci Dymitra Iwanowskiego (1957 – 2013) – Białoruskiego Strażnika Wiary Słowian z Grodna

 

Horadnia_DV_2002_05Podczas manifestacji w roku 2002,

„Знакаміты мастак. Шчыры, адкрыты і адважны чалавек. Я заўсёды ганарыўся сяброўствам з ім. Бачыў Дзіму і на выставах і на мітынгах і на „сутках”. І паўсюль ён паводзіў сябе прыстойна і натуральна. Паўсюль яго паважалі”, — напісаў пра Іваноўскага Пачобут.

Зміцер Іваноўскі, сапраўды, вядомы не толькі як творца, але як і грамадскі дзеяч, які ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, трапляў за краты. Пра яго пісалі гродзенцы так: „Чалавек-змагар, чалавек-дабрыня, чалавек-ахвяра і… чалавек-мастак”.

 

6 grudnia 2013 roku zmarł nasz przyjaciel Dymitr Iwanowski. Znany malarz i rzeźbiarz białoruski, uchodźca polityczny, który w jesieni 2013 zdecydował się powrócić na Białoruś. Mieliśmy wspólne plany rozwoju Ośrodka Myśli Słowiańskiej w Nurcu, który swoim oddziaływaniem miał objąć Rosję, Białoruś, Ukrainę, Polskę i inne słowiańskie kraje. Niestety splot niekorzystnych wydarzeń stanął na przeszkodzie temu dziełu. Dymitr zdecydował się wrócić w strony rodzinne, choć w Nurcu stworzył już zalążek Ośrodka Słowiańskiej Sztuki i Rękodzieła. Był też wielkim piewcą przyrody w swojej twórczości i pozostawił po sobie wiele obrazów, które niestety jak na razie nie zostały zdigitalizowane. Był twórcą Akademii Złotego Wieku, którą wbrew władzom prowadził w swojej pracowni. Niespodziewanie zmarł na serce, będąc w pełni sił twórczych i życiowych niedługo po powrocie do rodzinnego kraju, Białorusi, za którą bardzo tęsknił. Dzisiaj mija dokładnie rok od jego niespodziewanego odejścia.

gi-2663-11587-big

Poświęcamy ten artykuł

Jego pamięci

w pierwszą rocznicę śmierci.

get_img2

Памёр мастак Дзмітрый Іваноўскі

Вядомы гарадзенскі мастак Дзмітрый Іваноўскі памёр увечары 5 снежня.

Прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам. Пахаванне адбудзецца заўтра, 7 снежня. А 9.30 адбудзецца памінальная служба ў касцёле Божай Міласэрнасці, паведамляе мясцовы сайт t-styl.info.

Пазнавальныя творы Іваноўскага на гістарычную і сучасную грамадска-палітычную тэматыку нельга зблытаць ні з чым. «Яго карціны станавіліся класікай, як толькі з’яўляліся», – кажа пра творчасць Дзмітрыя Іваноўскага журналіст Анджэй Пачобут.

За жыццё мастака прайшло амаль 60 персанальных выстаў, але самай важнай і хвалюючай ён называў выставу ў родных Гудзевічах. Апошнім часам Дзмітрый Іваноўскі жыў у вёсцы, дзе яму вельмі падабалася. У сярэдзіне 2000-х мастака можна было сустрэць не толькі ў яго майстэрні (калісьці яна знаходзілася ў добра вядомай зале на Будзённага, 48а), але і на мітынгах – ён удзельнічаў у пратэстах прадпрымальнікаў, за што неаднаразова трапляў на «суткі».

gi-2663-11588-big

«Мастацтва – гэта маё жыццё, гэта ўсё для мяне. Я перапробаваў шмат у жыцці, працаваў і са скульптурай, і з графікай, але алейныя фарбы для мяне засталіся самым любімым сродкам самавыяўлення. Чым больш я працую імі, тым больш разумею, колькі яшчэ не ведаю. Імі можна перадаць усе: настрой, пачуцці, тое, што бачыш і што адчуваеш. Тут тысячы магчымасцяў! І на шчасце, няма той мяжы, да якой можна было б дайсці і спыніцца», – казаў аб сваёй працы Дзмітрый

https://www.youtube.com/watch?v=h1Hw3iP-r3Y 

” Sztuka – to jest moje życie , to wszystko co jest dla mnie ważne.Przebyłem szmat życiowej drogi, pracowałem z rzeźbą i grafiką , ale farby olejne dla mnie były najbardziej ulubionym środkiem wyrazu . Im więcej pracuję z nimi , tym bardziej zdaję sobie sprawę, jak bardzo mało o nich wiem. Mogą przekazać wszystko : nastrój , uczucia, co widzisz i co czujesz . Dają tysiące możliwości ! Na szczęście , w sztuce nie ma granicy , do której można by dojść i się zatrzymać „- mówił o swojej pracy Dmitrij.

 

 

Памёр Зміцер Іваноўскі

timthumb.php

У гэта цяжка паверыць, з гэтым цяжка змірыцца. Яшчэ адзін светлы чалавек пакінуў гэтую зямлю. Чалавек, імя якога назаўсёды застанецца і ў памяці слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”.

Менавіта ён быў сярод гарадзенцаў, якія ранняй вясной 2010 г. паехалі ў польскі Ўроцлаў, каб бліжэй пазнаёміцца з досведам працы па актывізацыі сталых людзей.

Менавіта да яго на пяты паверх майстэрні ўпарта ўздымаліся штотыдзень слухачы нашай “Акадэміі мастацтваў Залатога Веку”. І ён, нягледзячы на занятасць, хворыя ногі і іншыя балячкі аддаваў ім сваё сэрца, дзяліўся сакрэтамі мастацтва.

Здаецца, зусім нядаўна за гарбатай у офісе мы размаўлялі пра тое, як наступным летам зробім каля яго бацькоўскай хаты на Мастоўшчыне, куды ён нядаўна перабраўся жыць, мастацкі плэнэр для нашых сталых мастакоў. І вось такая страшная навіна прыляцела 5 снежня…

Дзякуй табе, Зміцер, за ўсё! Мы будзем помніць цябе.

Слухачы і выкладчыкі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім Зміцера Іваноўскага.

 

 

Зміцер Іваноўскі: “Я вучуся бачыць свет вачамі сваіх навучэнцаў”

Серыю інтэрв’ю з выкладчыкамі „Універсітэту Залатога Веку” працягваецца размовай з вядомым гарадзенскім мастаком Зміцерам Іваноўскім. Ад пачатку дзейнасці УЗВ сп. Зміцер вядзе заняткі нашай „Акадэміі Мастацтваў Залатога Веку”.

– Я ведаю, колькі мне каштавала прыйсці да да таго, кім я стаў, да сваіх сённяшніх уменняў і навыкаў. Калі б шмат гадоў таму знайшоўся такі чалавек, які дапамог мне, накіраваў, навучыў, перадаў мне тое, што сам умее – мой шлях быў бы значна прасцейшы. Таму сваім навучэнцам я хачу падараваць такую магчымасць, якой сам не меў – пачынае размову сп. Зміцер.

Што для Вас ёсць мастацтва?

Мастацтва – гэта маё жыццё, гэта ўсё для мяне. Я пераспрабаваў шмат у жыцці, працаваў і са скульптурай, і з графікай, але алейныя фарбы для мяне засталіся самым любімым сродкам самавыражэння. Чым больш я працую імі, тым больш разумею, колькі яшчэ не ведаю. Імі можна перадаць усё: настрой, пачуцці, тое, што бачыш і што адчуваеш. Тут тысячы магчымасцяў! І на шчасце, няма той мяжы, да якой можна было б дайсці і спыніцца.

Што Вам дае праца ва Універсітэце Залатога Веку, у вашым гуртку?

Я вучуся ў сваіх навучэнцаў бачыць свет, штосьці новае іх вачыма. Мне ніколі не было шкада падзяліцца тым, што я ўмею рабіць сам.

Я ведаю, што часта людзі настолькі закамплексаваныя, што кожны раз адкладаюць нешта “на потым”, а маім навучэнцам хапіла смеласці самім для сябе вырашыць, што ім патрэбна, прыйсці і самастойна нешта рабіць. І калі я магу ім у гэтым дапамагчы – я вельмі рады і задаволены.

Як працуецца Вам з людзьмі сталага веку? Якія асаблівасці, складанасці Вы маглі б назваць?

Калі складанасці і ёсць, то магчыма, жыццёвыя. Маладая галава менш забіта комплексамі. Часта людзі думаюць: “Я гэта на магу”, альбо “Мяне вучылі гэта рабіць па-іншаму”. Таму цяпер цяжка перавучыць чалавека рабіць нешта інакш, як я лічу больш правільным і больш простым. У такіх людзей больш цяжка праходзіць працэс навучання.

Я неаднаразова казаў, што асноўнай праблемай нашага грамадства ў адносінах да малявання з’яўляецца тое, што нам практычна нідзе не паказваецца і не гаворыцца як трэба рабіць правільна. Тое, што ў школах гавораць “Дзеці, малюйце як вам хочацца, толькі сядзіце ціха”, я лічу неправільным.

Крыўдна тое, што маляванне, якое я лічу адным з неабходных у жыцці навыкаў, уменняў, не выкладаецца нармальна, як трэба. Без гэтага жанчына не зробіць выкрайку, ніхто не зможа вобразна ўявіць і расказаць пра нешта іншаму чалавеку, нават абставіць хату будзе складана. Я не першы дзень займаюся жывапісам і графікай і ўпэўнены, што маляваць можа кожны чалавек.

Што дае чалавеку маляванне? Якія змены адбываюцца з Вашымі навучэнцамі?

Асабіста мне маляванне дае ўсё! Я адчуваю сябе самым шчаслівым з людзей, таму што раблю тое, што мне падабаецца і яшчэ за гэта атрымліваю грошы. Такое спалучэнне – адзін са складнікаў шчасця.

Я бачу, як загараюцца вочы ў маіх навучэнцаў, што яны ўсведамляюць, як з кожным днём ім усё прасцей даецца маляванне. На першых занятках я ставіў шклянку, каб яны малявалі, і навучэнцы казалі „Вось, у нас не атрымаецца”.

А сёння яны ўжо прыносяць з дому цудоўнейшыя нацюрморты. Не раз да мяне ў майстэрню забягалі студэнты ГрДзУ, глядзелі тую натуру, якую малююць слухачы УЗВ і здзіўляліся: “Ну, гэта малюнкі старэйшых курсаў!”
Гэта вельмі прыемна. Я думаю, вельмі важна знімаць з чалавека псіхалагічны комплекс “я не магу”, “я не ўмею”.

Чалавек уцягваецца ў маляванне, з галавы вылятаюць усе праблемы, таму што ў момант працы людзі займаюцца канкрэтнай справай. Хаця б на гэты кароткі час малявання галава можа адпачыць ад усіх турбот і праблемаў.

Ці плануеце вы пераходзіць з навучэнцамі ад алоўка да колеру?

На дадзены момант мы сапраўды працуем толькі алоўкам, але плануем з часам перайсці на алейныя фарбы – бо яны, па майму меркаванню, найбольш зручныя для работы. Акварэль і гуаш – гэта больш складана для пачынаючых.

Назавіце асноўныя прынцыпы Вашага навучання?

На маю думку, асноўная задача Універсітэту заключаецца ў тым, каб навучыць правільна маляваць з наіменьшымі фізічнымі і маральнымі выдаткамі. Мэта будзе дасягнута, калі навучэнцы змогуць правільна рэалістычна перадаваць тое, што бачаць.

У еўрапейскіх універсітэтах дадзена права “свабоднай” рукі: малюй, працуй так, як ты бачыш, як адчуваеш, ты маеш на гэта поўнае права. Я лічу гэта неправільным, таму што задача навучальнай установы – навучыць маляваць правільна.

Нікому не прыходзіць у галаву думка даць такое права таму ж столяру: вось зробіць крэсла крывое – а ён так бачыць. Задача навучальнай установы – навучыць столяра прафесійна рабіць выдатныя крэслы, а што ён потым напрыдумляе – гэта ўжо яго справа.

А якія могуць быць у мастацтве правілы?

Рэалістычная перадача таго, што бачыш. Каб я адчуваў гэтую рэалістычнасць і іншыя людзі таксама. Нам перашкаджае навучыцца маляваць наша галава. Пры маляванні трэба адключыць галаву і ўключыць вочы. Вочы выдатна бачаць суадносіны, памеры, колеры. Прынамсі, у жанчын ад нараджэнне колераўспрыняцце на 25% вышэйшае, чым у мужчын. Але ў той жа час знакамітых жанчын-мастакоў значна менш, чым мужчын.

У маім жыцці прайшло больш за 60 персанальных выставаў, але самая важная і хвалюючая для мяне была выстава ў вёсцы Гудзевічы – мясцінах, дзе я нарадзіўся. Там жывуць тыя людзі, у якіх не сапсавана адчуванне правільнасці, рэальнасці намалёванага. І калі я намалюю нешта не так, я адразу гэта ўбачу па іх рэакцыі. Яны ніколі не стануць захапляцца тым, што ім не падабаецца, толькі з-за таго, каб мяне не пакрыўдзіць.

Якім Вы бачыце ідэальны Універсітэт Залатога Веку?

Калі гаварыць пра ідэальны УЗВ, то я бачу гэта так: прыемная вялікая аўдыторыя для працы, з добрым асвятленнем, з вялікай колькасцю працоўных фондаў (натуры: розных прадметаў; фарбы, алоўкі і г.д.), каб была тэхнічная магчымасць рассадзіць навучэнцаў у адно кола. Каб яны маглі самі выбраць для сябе зручнае месца і спакойна працаваць. Гэта было б выдатна. Жадаючых, я так думаю, з кожным разам будзе ўсё больш, і іх трэба недзе размяшчаць.

Навучэнцы павінны мець магчымасць рабіць свае выставы, выязджаць на пленэры. У прынцыпе, мы і плануем гэта арганізоўваць у канцы вясны – летам. У нашых навучэнцаў у гэтым сэнсе больш магчымасцей, бо ў многіх ёсць дачы, домік на вёсцы, машына.

У вас на занятках вельмі цёплая атмасфера. Ці можаце Вы прыгадаць якія-небудзь кур’ёзныя, цікавыя выпадкі?

Цікавы кожны дзень занятку. Гэта могуць быць тыя ж самыя людзі, але яны прыходзяць ужо з новым настроем, пачуццямі, навінамі – і гэта цудоўна. Навучэнцы адчуваюць сябе лепш у гэтым калектыве, таму што іх аб’ядноўвае адна справа, адна мэта, яны не адчуваюць сябе адасобленымі ад грамадства. Яны разам, яны – калектыў. Гэта робіць іх маладзейшымі.

Што дапамагае навучэнцам ствараць, развівацца? Што дае штуршок?

У асноўным – гэта не мая заслуга, гэта найперш перамога тых людзей, якія сюды прыходзяць. Яны не пабаяліся ў гэтым узросце, маючы ўвесь свой назапашаны досьвед, не толькі казаць, што хочуць гэтага, але і рабіць. Людзі часта прыдумляюць сабе адгаворкі, каб не пачынаць новую справу, якую, здаецца, і хацелася б рабіць.

Я заўсёды ставіўся да такога проста: калі хочыш – пачні і рабі, без усялякіх “пазней” ці “мне ўжо позна”. Ніколі не позна. Сталыя людзі прайшлі вельмі працяглы адрэзак свайго жыцця свядома, таму яны разумеюць, што ім трэба, чаго яны хочуць, а жыццёвы вопыт ім толькі дапамагае. У гэтых людзей ёсць магчымасць вучыцца кожны дзень: у маёй майстэрні і ў сябе дома. Яны часта прыносяць малюнкі, якія зрабілі ў хаце. Яны ставяць перад сабою мэту і з поспехам яе дасягаюць.

Ці ёсць у Вас жыццёвае крэда, дэвіз?

Я сабе дэвізаў не прыдумляю, але жыву па некаторых правілах. Мне часта задавалі стандартнае пытанне, адкуль я бяру натхненне? Такое пытанне задаюць і іншым мастакам, і кожны адказвае па-свойму. Але калі нехто гаворыць, што пакуль з космасу не прыйшло натхненне, ён не будзе працаваць, я заўсёды заўважаю: значыць, ты робіш не тое, што табе падабаецца.

Калі я раблю тое, што мне падабаецца, мне не трэба чакаць натхнення. Паверце, гадзін у сутках не хапае, таму што за любімай працай не заўважаеш, як ляціць час. Таму можна сказаць, што я жыву па правілу: “Калі робіш тое, што табе сапраўды падабаецца, то і натхнення не трэба, сама праца стане для цябе натхненнем”.

Што ў Вашым разуменні азначае паняцце “прафесійны мастак”?

У нас сапраўды гавораць “прафесійны мастак”. Што такое “прафесійны мастак”? У нашых людзей на ўзроўні падсвядомасці ідзе асэнсаванне таго, што прафесійны мастак – гэта той, хто атрымаў дыплом і цяпер працуе. Калі ён дыплом не атрымаў, то ён – самавучка, умелец. Ён не прафесійны. Я ж лічу, што калі нейкая справа дае табе заробак, ты прысвячаеш гэтай справе ўсё жыццё – гэта становіцца тваёй прафесіяй, і аўтаматычна чалавек становіцца прафесійным у сваёй сферы. Адукацыя тут можа быць адна – праца, праца, праца! З кожным годам я адчуваю, што маю сілы і жаданне вучыцца і далей.

Спецыяльнага дыплома пра заканчэнне факультэтаў мастацтва ў мяне няма. У нашай краіне мяне можна назваць народным умельцам, самародкам. У Еўропе гэта ўспрымаецца інакш. Першае там: калі ён вучыўся і так класна малюе, то ў каго ён вучыўся, у якога майстра? Гэта вельмі важна, ад гэтага залежыць характарыстыка мастака. Вельмі важна там і навучацца ў прэстыжнай навуковай установе. Але калі ты самастойна дасягаеш высокага ўзроўню ў сваёй працы – гэта само па сабе найважнейшая рэч.

Але дзе тыя мастакі, што скончылі ГрДзУ? Зніклі! Тады паўстае пытанне: каго вы вучылі? І ці навучылі сапраўдных спецыялістаў? Чаму мала хто з выпускнікоў не працуе па сваёй спецыяльнасці? Таму што ў працэсе навучання ў галаву моладзі ўбіваецца алергія да мастацтва, а гэта значыць, што з выкладаннем у нас нешта не тое.

Прыгажосць уратуе свет?

Я даўно ўжо казаў, што гэта прымаўка абсалютна неправільная. Прыгажосць заўсёды нясе з сабой войны. Такая наша людская натура. Калі мы бачым штосьці прыгажэйшае ў другіх, то ідзем на злачынства. Але з іншага боку, без прыгажосці не можа быць лепшага жыцця, свету.

А калі лічыць, што прыгажосць – гэта мастацтва? Мастацтва можа ўратаваць свет?

Мастацтва…Толькі самі людзі могуць сябе ўратаваць. Мастацтва само па сябе ўратаваць не можа, але можа спыніць чалавека, затрымаць, каб той задумаўся над сэнсам жыцця і кожнага пражытага дня. Магчыма, дзякуючы гэтаму ён можа ўратавацца ад чагосьці. Але ўсё гэта павінен зрабіць сам чалавек.

Прывяду такі прыклад. Ікона – гэта не Бог. Але чалавек ідзе і звяртаецца падсвядома да іконы як да правадніка да Бога, просіць у іконы, каб Бог уратаваў яго ці яго блізкіх, дапамог яму. Так і мастацтва ва ўсялякіх яго праяўвах – праваднік да таго, каб уратаваць, але само па сабе яно ўратаваць не можа.

У чым сэнс мастацтва? Яго галоўная роля ў свеце?

З таго часу, як Бог стварыў гэты свет, людзі імкнуцца да таго, каб наблізіцца да Яго. У жывапісе мы спрабуем намаляваць тое, што зрабіў Бог, і перадаць свае пачуцці, свае адносіны да таго, што адбываецца ў гэтым свеце.

Вельмі важна бачыць прыгажосць навокал і ўпускаць яе ў сваё жыццё. Калі мы часам жывем, нам падаецца ўсё шэрым, гэта не навкал шэра, гэта ў нашай галаве шэра.

Няма такіх людзей, якія не бачылі і не адчувалі б прыгажосці альбо непрыгажосці. Калі яны бачаць усход сонца, раку, снег на дарожцы, яны адчуваюць гэтае прыроднае хараство. Не трэба старацца штосьці разумна сказаць, проста трэба бачыць прыгажосць ва ўсім навокал.

Усё трэба рабіць з настроем, добрымі пачуццямі, душой – і энергетыка будзе адчувацца ў выніку працы. Нават калі там будзе не зусім правільна намалявана, але энергетыка – гэта галоўнае ў карціне. Калі, скажам, у храм людзі неслі б толькі ўсё дрэннае, то туды ніхто б не хадзіў ачысціць душу. А калі ідуць з добрымі намерамі, памаліцца, паспавядацца, ачысціцца, то іконы становяцца намоленнымі і пасля могуць рабіць цуды.

Так і ў мастацтве: калі робіш з душой, з адкрытым сэрцам, з чыстымі памкненнямі – такая ж цудоўная будзе і аддача, мастак будзе ў стане тварыць цуды.

Размаўляла Вольга Корсун
Фота аўтара

get_imgccc
get_img
  • Узарваная саветамі Фара Вітаўта. Аўтар – Зміцер Іваноўскі. Фота выдавецкай ініцыятывы „Гарадзенская бібліятэка”
  • Горадня. Аўтар Зміцер Іваноўскі. Фота выдавецкай ініцыятывы „Гарадзенская бібліятэка”
  • Нацюрморт. Аўтар Зміцер Іваноўскі. Фота выдавецкай ініцыятывы „Гарадзенская бібліятэка”
  • Аўтапартрэт Змітра Іваноўскага. Фота выдавецкай ініцыятывы „Гарадзенская бібліятэка”

Зміцер Іваноўскі (Гародня). Выстаўляўся з працамі па ўсім свеце. Карціны Зміцера Іваноўскага ўражваюць каларытам, насычанасцю, значнасцю вобразаў.

Ці зможа публіка ўбачыць працы гарадзенскага мастака Змітра Іваноўскага? За сваё жыццё спадар Іваноўскі напісаў больш за 3 тыс. карцін, якія разыйшліся па свеце. Рэшту працаў са сваёй майстэрні – каля 60 – мастак завёз да маці ў вёску Пачуйкі Мастоўскага раёна. Многія творы набылі сябры, знаёмыя ды незнаёмыя гарадзенцы, фірмы і арганізацыі. Мастацтвазнаўца Марына Загідуліна ўпэўненая, што частка спадчыны Іваноўскага знаходзіцца ў еўрапейскіх прыватных калекцыях.

Творы сп. Іваноўскага разыйшліся па шматлікіх дамах, але пакуль невядома, ці атрымаюць гарадзенцы шанец убачыць творы знакамітага мастака і выдатнага грамадскага дзеяча.

Старшыня Таварыства польскіх мастакоў Станіслаў Кічко падзяліўся планамі сабраць шматлікія працы нябожчыка мастака на памятнай выставе ў Горадні прыкладна праз паўгады. Спадар Станіслаў ўзгадвае Змітра Іваноўскага як Чалавека з вялікай літары, таленавітага каларыста ды яшчэ і добрага арганізатара.

Дырэктарка Гарадзенскае выставачнае залы Ірына Сільвановіч мяркуе, што атрымаецца зрабіць экспазіцыю карцін “з чорнай стужкай” славутага мастака ўжо праз месяц. Спадарыня Ірына запомніла Змітра Іваноўскага не толькі як яскравага мастака, але і як чалавека з выразнай грамадскай пазіцыяй. “Зміцер траціў свой час на тое, каб вучыць маляваць аматараў”, – гаворыць спадарыня Ірына. Яна распавяла, што мастак аддаваў шмат часу вывучэнню гістарычных падзеяў, каб дакладна адлюстраваць іх на палотнах.

Мастацтвазнаўца Марына Загідуліна лічыць Змітра Іваноўскага цікавым мастаком з шырокім аглядам жыццёвых тэмаў. “Значны накірунак яго творчасці – гістарычны. Зміцер маляваў рэтраспектыўныя карціны аб Горадні рамантычна-ўзнёслага плану, з падрабязнымі дэталямі. Варта адзначыць і ягоныя пластычныя кампазіцыі з дрэва ды іншых матэрыялаў утылітарнага характару, напрыклад прыстасаванне для лампы. Увагі заслугоўваюць і ягоныя пейзажы, відарысы, партрэты, нацюрморты”.

Зміцер Іваноўскі найбольшую ўвагу ў сваёй творчасці прысвяціў часам Вялікага княства Літоўскага, самым значным асобам і падзеям на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Архітэктурны пейзаж, вуліцы мінулае ды сённяшняе Горадні таксама шмат прысутнічалі ў ягоных працах.

Блізкая сяброўка мастака, грамадская актывістка Святлана Нех. Сяброўка спадара Іваноўскага Святлана Нех расказала пра яго як пра асобу з актыўнай палітычнай ды грамадскай пазіцыяй: “Я ведала Дзіму з 1999 года. Ён заўсёды да ўсяго падыходзіў так, нібыта гэта самае галоўнае ў жыцці. Калі ён верыў у нешта, то аддаваў сябе гэтай ідэі цалкам”.

Спадар Іваноўскі актыўна займаўся перадвыбарчай кампаніяй Сямёна Домаша ў 2001 годзе. Ён першым загаварыў пра ўшанаванне памяці аб узарваным саветамі ў 1961 годзе галоўным гарадзенскім касцёле – Фары Вітаўта. Ідэя вялізнага памятнага крыжа на месцы зруйнаванае святыні, якую ўлады гэтак і не дазволілі ажыццявіць, належыла менавіта яму. Мастак стварыў і першы макет Фары Вітаўта.

На пачатку 2000-х гадоў Зміцер Іваноўскі быў арганізатарам руху прадпрымальнікаў. Калі зачынялі рынкі, ён разам з прадпрымальнікамі выходзіў на плошчу, каб вымусіць улады сесці за стол перамоваў. За свае дзеянні актывіст атрымаў велізарныя штрафы ды сядзеў некалькі разоў па 15 сутак, кожны раз абвяшчаючы галадоўку.

Дзіма быў сапраўдным “бяссрэбрнікам, – успомніла Святлана Нех. – Ён шмат чаго аддаваў людзям, дапамагаў матэрыяльна ўсім, хто да яго звяртаўся. Ён быў светлым чалавекам, са своеасаблівым гумарам, заўсёды з усмешкай”.

У апошнія гады спадар Зміцер вучыў маляваць сталых людзей з “Універсітэту залатога веку”. Спадарыня Святлана кажа, што рукі ў яго і насамрэч былі залатыя. Напрыканцы жыцця ён паспрабаваў сябе і ў разьбе па дрэве, у вырабе вітражоў. Майстар ствараў ліхтары з дрэва і вітражоў, якія гэтак і не паспеў выставіць, рабіў драўляныя сталы, рамкі для сваіх мастацкіх працаў.

Гарадзенскі мастак, грамадскі і палітычны дзеяч Зміцер Іваноўскі памёр 5 снежня з-за хваробы сэрца.

 

Tagged with:
Podziel się!